Анімацыйная экскурсія: “Рыцарскі падворак"
Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
Мінулі стагоддзі, а разам з імі эпоха рыцараў, але дух рыцарства жыве ў кожным з нас, проста сёння ён прыглушаны гарадской мітуснёй і мноствам неадкладных справаў. Аднак, нягледзячы на гэта, вы маеце магчымасць трапіць у атмасферу загадкавай, высакароднай і таямнічай эпохі рыцарства.
На падворку, музыкі і акторы з радасцю прадэманструюць вам сваё майстэрства, а таксама прапануюць разам развучыць старадаўнія танцы ("Маразуля", "Бранль Пралек", "Друмул Дракуле", "Тотэнтанц", "Ойра", "Лявоніха", "Падыспань", "Анёл", "Верабей”, “Ai Vis Lo Lop” і інш.) пад чароўныя гукі дуды. Таксама кожны з гасцей прыме ўдзел у старадаўніх гульнях нашых продкаў (“Шуляк”, “Ляскаўкі”, "Удавец", "Явар", "Цяцерка", “Баяры”, “Цыркель”, “Гарлачык”, “Шастак”, “Зладзюжка” і інш.).
Рыцары падзеляцца сваімі сакрэтамі. Бо іх жыццё складалася не толькі з вайсковых паходаў: так на рыцарскім падворку у любую паравіну года старэйшыя і дасведчаныя рыцары навучалі малодшых сяброў па мячы як абыходзіцца са зброяй. Вас чакаюць:
- рыцарскія баі
- рыцарскія забавы і конкурсы (“П’яны кат”, “Бой на мягкіх мячах”, “Стральба з лука”, “Рыцарскі даспех”, “Кіданне дзідаў”, "Кіданне тапароў", “Сэрсо”, “Цяжкі меч”, "Сярэднявечныя лыжы", “Кіданне сякераў” і інш.)
- сапраўдны шацёр, у якім магчыма будзе пазнаёміцца з сярэднявечным побытам рыцараў
- незабыўная магчымасць адчуць сябе сярэднявечным вязьнем (пры жаданні вы будзеце закутыя ў драўляную калодку)
- гарматны стрэл у гонар гасцей
Маршруты экскурсій:
1. Заслаўе + анімацыйная праграма на тэрыторыі гарадзішча “Вал”
гарадзішча “Вал”.
Гісторыя гарадзішча “Вал”, вядомага таксама як Заслаўскі замак, пачынаецца на мяжы ХІ – ХІІ стагоддзяў. Кальцавая крэпасць, збудаваная Ўладзімірам Святаславічам, была закінутая, а на тэрыторыі правабярэжнага пасада ўзнеслі новы, мацнейшы дзядзінец Ізяслаўя.
касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі XVIІІ ст., збудаваны па фундацыі Антонія Тадэвуша Пшэздзецкага (1718 - 1772), уладара Заслаўскага графства.
былы Кальвінскі збор XVI ст., цяпер царква Пераўвасаблення Божага, збудаваны па фундацыі Яна Янавіча Глебавіча ў канцы XVI ст. Лаканічнае готыка-рэнэсанснае аблічча храма фармуецца спалучэннем прастакутнага аднанефнага будынка кафалікона, перакрытага крыжападобнымі шатамі, і 35-мэтровай шасціпаверхневай вежай.
гарадзішча “Замэчак” Х ст., умацаванае пасяленне на паўднёва-заходняй ускраіне Заслаўя. Крэпасць была збудаваная ў апошняй чвэрці Х ст. па загадзе Уладзіміра Святаславіча як фарпост паўночна-заходніх межаў ягонай дзяржавы.
Працягласць: 6 г.
Адлегласць: 50 км.
Кошт:
дарослыя - 84000
дзеці – 74000
У кошт уваходзіць:
праезд камфартабельным аўтобусам
экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
кава / гарбата
анімацыя
За дадатковую плату:
уваходныя квіткі ў Музей-запаведнік “Заслаўе” (3000 – дарослыя, 1500 - дзеці)
арганізацыя абеда ці банкета ў кавярні ”Гасцінец”
Кошт:
- дарослыя - 84000
- дзеці – 74000
У кошт уваходзіць:
- праезд камфартабельным аўтобусам
- экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
- кава / гарбата
- анімацыя
За дадатковую плату:
- уваходныя квіткі ў Музей-запаведнік “Заслаўе” (3000 – дарослыя, 1500 - дзеці)
- арганізацыя абеда ці банкета ў кавярні ”Гасцінец”
2. Гарадзішча + анімацыйная праграма на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
Гарадзішчу на рацэ Менцы папярэднічала ўзнікненню замчышча на рацэ Нямізе, дзе пазней паўстаў Менск. Гарадзішчанскае паселішча ў старажытнасці кантралявала акругу між рэкамі Нёман і Пціч, па якой праходзіў гандлёвы шлях з Балтыйскага мора ў Чорнае. Як цэнтр акругі Гарадзішча спыніла сваё існаванне ў другой палове ХІ ст., калі было збудавана замчышча на беразе ракі Свіслач пры сутоку яе з ракой Нямігай. Найдаўнейшыя знаходкі на Гарадзішчы належаць да IV-V стст., калі на землі балцкай культуры перасяліліся носьбіты культуры славянскай.
Працягласць: 6 г.
Адлегласць: 50 км.
Кошт:
- дарослыя - 84000
- дзеці – 74000
У кошт уваходзіць:
- праезд камфартабельным аўтобусам
- экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
- кава / гарбата
- анімацыя
За дадатковую плату:
- уваходныя квіткі ў Музей народнай архітэктуры і побыту (6300 – дарослыя, 3150 - дзеці)
- арганізацыя абеда ці банкета ў ”Беларускай карчме”
3. Залессе - Смаргонь – Солы – Жупраны – Грынцы + анімацыйная праграма на тэрыторыі конна-спартыўнага комплекса “Гіпіка”
Залессе
Палацава-паркавы комплекс у Залессі, уладанне роду Агінскіх. Менавіта тут, Міхал Клеафас Агінскі напісаў свой вядомы паланэз “Развітанне з Радзімай”. Міхал Клеафас Агінскі паходзіў з княскага роду Агінскіх, які належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. Атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар'еру. У 20-гадовым узросце абраны паслом на сейм Рэчы Паспалітай. У 1794 г. Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет у якасці віленскага дэлегата і ў складзе аднаго з вайсковых фармаванняў, створаных на яго ўласныя сродкі, змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў. У маі 1811 г. стварыў праект аднаўлення Вялікага княства Літоўскага. Вашай увазе Палацава-паркавы комплекс Агінскіх ХІХ ст.
Смаргонь
Упершыню Смаргонь узгадваеццацца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 г. Вядомая як прыватнае мястэчка ў ВКЛ, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшэздзецкіх. У 1552 г. тут заснаваны кальвінскі збор. З 1590 г. пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню сталі выпякаць абаранкі (смаргонкі). У XVII ст. Радзівілы заснавалі так званую «Смаргоньскую акадэмію» — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. Вашай увазе Касцёл Святога Міхаіла Арханёла XVII ст.
Солы
У Солах у 1926-1934 гг. пабудаваны касцёл Маці Божай. Ахвяраванні на будаўніцтва склалі паўмільёна злотых. Для таго часу сума велізарная. У канцы 1917 г., у Солах адбылася падзея, якая прапісала паселішча ў еўрапейскай гісторыі на шматлікія стагоддзі наперад. 4 снежня прадстаўнікі 2-й, 3-й і 10-й армій на чале з шараговым Салігаліцкага палка 81-й пяхотнай дывізіі бальшавіком Шчукіным падпісалі замірэнне з немцамі. Баявыя дзеянні на працягу ўсяго фронту ад Відзаў да Прыпяці з 5 снежня былі спыненыя на два месяца. Праз 10 дзён – 15 снежня замірэнне падпісалі ўжо ў Брэст-Літоўску, надаўшы дамове шырэйшы статус. Вашай увазе Касцёл Маці Божай Ружанцовай ХХ ст.
Жупраны
Жупранскі касьцёл – найдаражэйшая сьвятыня для многіх людзей з навакольля. Старэйшыя жупранцы расказваюць, што сам Францішак Багушэвіч, геніяльны сын сваёй зямлі, дапамагаў будаваць гэту святыню. За гэта знакамітага пісменніка ўганаравалі памятнай шыльдай з яго партрэтам, што была ўмуравана ў сцяну храма пасля яго смерці. Вашай увазе Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ХІХ ст.
Грынцы
У Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, у вёсцы Грынцы ёсць коннаспартыўны цэнтр, названы «Гіпіка», - у гонар… кнігі. Так-так, знакамітай старадаўняй «Кнігі пра коней», якая ўпершыню пабачыла свет у 1603 годзе. А напісаў яе вялікі маршалак літоўскі Крыштаф Монвід Дарагастайскі. Дарагастайскі стаў першым, хто на паперы выклаў для землякоў асновы выездкі як вытанчанай навукі. Кнігу Дарагастайскага “Гіпіка” праілюстраваў таленавіты мастак Тамаш Макоўскі.
Працягласць: 6 г.
Адлегласць: 50 км.
Кошт:
- дарослыя - 111000
- дзеці – 101000
У кошт уваходзіць:
- праезд камфартабельным аўтобусам
- экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
- кава / гарбата
- анімацыя
За дадатковую плату:
Для кожнай з экскурсій прапануем непаўторнае відовішча – конны рыцарскі турнір (сума аплаты абмяркоўваецца дадаткова):
- конкурс з нанізваннем колца на дзіду
- конкурс з ўзняццем хусткі з зямлі дзідай
- конкурс з рубкай капусты мячом
- конкурс з сарацынам
- конкурс зшыбкі
Тэлефануеце і прыходзіце!
Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Моб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1
ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ