Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68

 

Тэатралізаваная экскурсія: “У гасцях у Пераплута”
Маршрут: Ракаў - Крэва - Баруны - Гальшаны - Бянюны

Адлегласць: 320 км.
Працягласць: 12 г.

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ


Ракаў

Упершыню Ракаў згадваецца ў летапісах за 1465 год. Мястэчкам ён стаў у 1579. Кароль Казімір Ягелончык падарыў яго аднаму з Кежгайлаў, затым ім валодалі Сангушкі, Агінскія і іншыя магнаты. У 1686 годзе тут аблюбавалі сабе месца дамініканцы. У 1793 годзе тут была пабудаваная ўніяцкая царква, якая ў пераробленым выглядзе захавалася да нашых дзён. Семдзесят гадоў таму ў Ракаве віравала зусім іншае жыцьцё. Цэнтр гміны Маладзечанскага павету быў найбуйнейшым цэнтрам кантрабанды на польска-савецкай мяжы. Менавіта ў Ракаве, гэтай малой беларускай Адэсе, жыў славуты кантрабандыст, шпіён і пісьменьнік Сяргей Пясецкі.

  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка ХХ ст.
  • царква Ператварэння Божага XVIII ст.
  • гарадзішча XІV ст.

Крэва

Крэва было сталіцаю ўдзельнага княства, якое ў 1338 г. Гедымін аддаў свайму сыну Альгерду. За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам шматлікіх гістарычных падзей. У 1382 г. тут, у падзямеллі Княжацкай вежы, быў задушаны па загаду Ягайлы яго дзядзька, князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжацкі прастол. У 1385 г. у Крэўскім замку былі прынятыя ўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомыя ў гісторыі як Крэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за велікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам. У 1503-1506 гг. замак знаходзіўся пад аблогай і быў значна разбураны. Пазней тут, у Княжацкай вежы, жыў беглы князь Андрэй Курбскі. Аднак ужо ў ХVІ ст. вядомы дыпламат Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што Крэва – горад «з пакінутым замкам».

  • замак XIV ст.

Баруны

У 1700 г. з мястэчка Вішнева «разам з маёмасцю і настаўнікам» у Баруны была пераведзена базыльянская школа, спачатку 3-гадовая, а з 1780 г. – 6-гадовая (праіснавала да 1833 г.). Па ўзроўню і выніках сваёй адукацыйнай дзейнасці базыльянскі ордэн саступаў толькі ордэну езуітаў. У XIX ст. барунская базыльянская школа стала знакамітай дзякуючы сваім выхаванцам, якія пакінулі выдатны след у навуцы, культуры і грамадскім жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы. Сярод іх вядомыя пісьменнікі, сябры Адама Міцкевіча – Антон Эдвард Адынец і Ігнацій Ходзька. Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў 1747-1753 гг. дзякуючы намаганням і фундацыі мітрапаліта кіеўскага і галіцкага Л. Кішкі.

  • касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар базыльянаў XVIIІ cт.

Гальшаны

Мястэчка слаўнае не толькі замкам які быў збудаваны па загадзе Паўла Сапегі ў XVII ст., але і касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і кляштаром францысканаў XVII ст. “... Павал Сапега будаваў касцёл і кляштар. І пажадаў каб будаўніцтва было скончана 6 жніўня 1618 г. Калі не справяцца – няхай крыўдуюць на сябе. Заспяшаліся майстры, але раптам адна са сцен абвальваецца. Зноў яе адбудавалі і зноў яна абвалілася. Перапалоханыя майстры, параіўшыся, вырашылі: патрэбная патаемная ахвяра. А будзе ёй тая з жонак, якая першая прынясе мужу полудзень. Вельмі хваляваўся малады камешчык і прадчуванне не падманула яго...” Яго маладую жонку замуравалі ў кляштарную сцяну. 3 таго часу шмат разоў перабудоўваліся і замак, і касцёл, і царква, а манастыр стаіць. Колькі гадоў таму пры ачышчэнні склепаў, з-пад кладкі кляштарнай сцяны быў выцягнуты шкілет. У той жа дзень па ўсёй сцяне манастыра пайшла вялікая расколіна. “Гэта толькі паданне” - кажуць некаторыя, але Белая Дама існуе і зараз. І доказам гэтага з'яўляецца мноства выпадкаў, калі яна з'яўлялася да начаваўшых у пакоі кляштара людзей. Але не кожнаму шанцуе ўбачыць гэты цуд. Белая Дама сама абірае сабе ахвяру. Аб чым яна хоча нам распавесці, на што паскардзіцца?.. А можа мы самі не хочам яе пачуць і зразумець? Таму і не знаходзіць яе змучаная душа спакою...

  • замак XVII cт.
  • касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар францысканаў XVII cт.

Бянюны - тэатралізаваная экскурсія

На тэрыторыі сядзібы ў Бянюнах музыкі і акцёры прадэманструюць сваё майстэрства. Гасцей чакае знаёмства з міфічнымі істотамі, у якіх адвеку стагоддзяў верылі беларусы. Вясёлы Хатник сустракае турыстаў і знаёміць іх з Пераплутам - богам весялосці, песень, гульняў і жартаў. Унучкі дзеда Гаюна таксама спяшаюцца павітаць госцяў сядзібы. Мароз - памагаты бога зімы Зюзи, ізноў спрабуе перамагчы Сонца, багіня часу і лёсу Макош запрашае паваражыць, а дочкі бога агню Жыжка прадэманструюць сваё майстэрскае валоданне агнём. Конкурсы ад Переплута і Хатника, Марозу і Сонца, танцы з Гаёўкамі - вось што чакае госцяў Бога весялосці!

Кошт экскурсіі:

  • на групу 40 чалавек: дарослы - 200 000, дзецям - 190 000;
    на групу 45 чалавек - дарослы - 180 000, дзецям - 170 000.

У кошт уваходзіць:

  • праезд камфартабельным аўтобусам;
  • экскурсійнае абслугоўванне на маршруце;
  • тэатралізаваная частка;
  • кава / гарбата на маршруце;
  • гарбата і печыва ў сядзібе.

За дадатковую плату:

  • абед.

Тэлефануеце і прыходзіце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Моб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ

Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"