Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68

 

Экскурсія "Па слядах Крыжакаў"

Ольштын - Мальбарк - Нідзіца - Грунвальд - Лідзбарк

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ


ФОТАГАЛЕРЭЯ


Ольштын – сталіца Варміньска-Мазурскага ваяводства. У Ольштыне ёсць дзесяць азёраў, шмат якія з іх абсталяваныя прычаламі для яхт і байдарак; шматлікія паркавыя сцежкі ідэальныя для шпацыраў пешшу і на роварах. Апрача таго, у Ольштыне ёсць развітая гарналыжная структура. Ольштын вядомы не толькі цудоўна захаванымі сярэднявечнымі замкамі ў лясах абапал горада, але і “Ваўчыным Логавам” – штабам Гітлера. Будаўніцтва епіскапскага замку над ракой Лынай пачалося ў 1346 годзе. З 1516 па 1521 гг. адміністратарам уладанняў Варміньскага капітула ў Ольштыне быў Мікалай Капернік. Замак Варміньскага капітула збудаваны ў гатычным стылі. У ім арганізавана экспазіцыя музея Варміі і Мазур. На алеі Пілсудскага, якая размешчана недалёка ад замка, збудаваны планетарый, а ў воданапронай вежы, збудаванай у далёкім 1897 годзе, размешчаная гарадская абсерваторыя, адкуль у бясхмарныя ночы можна назіраць зоркі.

Магутныя збудаваньні Мальбаркскага замку, муры з чырвонай цэглы, спічастыя вежы, абарончыя забудовы ўзвышаюцца над раўнінай і адлюстроўваюцца у рацэ Ногат. Замак – гэта і ёсць горад, які быў сталіцай велізарнай, добра арганізаванай дзяржавы: Тэўтонскага ордэну, які таксама называецца ордэнам Крыжаносцаў. У цяперашні час 700-гадовы замак з’яўляецца музеем. У залах размешчаны экспазіцыі гісторыі замка, цудоўная калекцыя бурштына і бурштынавых вырабаў, калекцыі старажытнай зброі і даспехаў. У замкавых залах адбываюцца ўрачыстыя дзеі і канцэрты, але перш за ўсё наведнікі маюць убачыць сапраўдны сярэднявечны рыцарскі замак амаль такім, якім ён быў у часы магутнасці крыжакаў. Старажытныя гатычныя збудаванні асабліва ўражваюць уночы, падчас інсцэніраваных дзеяў са светлавымі і гукавымі эфектамі. Уночы таксама можна здейсніць уражвальную экскурсію па замку.

Нідзіца, аточаная цудоўнымі лясамі, напоўненымі дзікімі жывёламі, мае таксама гатычны замак XIV стагоддзя, размешчаны на ўзгорку. Гэта найбуйнейшы тэўтонскі замак на Мазурах, які выконваў адначасова функцыю і рэзідэнцыі, і крэпасці. Вялікі ўнутраны двор абкружаны чатырма крыламі з дзвума флангавымі вежамі вышынёй у 23 метры. У замку жылі войты-камандоры, размяшчаліся гарадскія ўлады, яго выкарыстоўвалі і як турму. Магутны маляўнічы абрыс замка на ўзгорку бачны з кожнага шляху, які вядзе да горада. У цяперашні час гаспадаром замка з'яўляецца Нідзінскі цэнтр культуры, які арганізуе заняткі аматарскіх танцавальных, музычных, тэатральных і мастацкіх груп. У замку працуюць музей і гатэль. Дарэчы, у замку жыве прывід. Гэта дзяўчына Брунгільда, якую раўнівы муж неўзабаве пасля вяселля прыраўнаваў і выкінуў у акно, але яна пачала прыходзіць да яго ў выглядзе прывіда. На пад’ездзе да замку нават вісіць адмысловы папераджальны знак: “Прывід з’яўляецца з 21:00 да першага спева пеўня”.

Грунвальд – гэта славутае месца вырашальнай бітвы, у якой 15 ліпеня 1410 года польска-літоўскія войскі разбілі войскі Тэўтонскага ордэна. Музей і Грунвальдскае поле (манументальны гранітны помнік перамогі, руіны капліцы, узгорак Ягайлы). На Грунвальдскім полі ў выходныя дні напярэдадні гадавіны бітвы ладзяцца інсцэніроўка самога бою, вайсковыя і рыцарскія ўрачыстасці, дэманстрацыя рыцарскіх баёў, народныя святы і канцэрты.

Лідзбарк быў рэзідэнцыяй варміньскіх епіскапаў і сталіцай Варміі. Славутасцю горада з'яўляецца епіскапскі замак, які складаецца з дзвух частак. Крыло, якое далучаецца да замка – гэта палац у стылі барока. Праз мост над ровам можна прайсці ў добра захаваны гатычны замак 14 стагоддзя. Замак і прылеглая да яго перадзамкавая частка, аточаныя высокімі мурамі і ўмацаваны глыбокім ровам, яны ствараюць унікальны архітэктурны ансамбль. Капліца, якая знаходзіцца ў замку, збудаваная ў стылі ракако. Тут працуе Варміньскі музей, у якім экспануецца багатая калекцыя царкоўнага мастацтва. На ўзгорку летні епіскапскі палац, аточаны паркам у стылі класіцызма. Лідзбарк Вармінскі часта называюць горадам славутых людзей. У 1495—1496 і ў 1503—1510 гадах у свайго дзядзі Лукаша Вачэнродэ пражываў Мікалай Капернік, стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету.

Кошт экскурсіі:

  • дарослыя -
  • дзеці -

У кошт уваходзіць:

За дадатковую плату:

Тэлефануеце і прыходзіце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Маб. тэл.: +375 29 677 00 46
; +375 29 572 18 12
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ

Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"