Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68

 

Анімацыйная экскурсія: "У госці да Млынара"

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ

Маршрут: Заслаўе

Працягласць: 5 г.

Адлегласць: 50 км.


ФОТАГАЛЕРЭЯ


У праграме:

Аглядная экскурсія дазволіць вам пазнаёміцца з гісторыяй Заслаўя і наведаць унікальныя аб’екты:

  • гарадзішча “Вал”. Гісторыя гарадзішча “Вал”, вядомага таксама як Заслаўскі замак, пачынаецца на мяжы ХІ – ХІІ стагоддзяў. Кальцавая крэпасць, збудаваная Ўладзімірам Святаславічам, была закінутая, а на тэрыторыі правабярэжнага пасада ўзнеслі новы, мацнейшы дзядзінец Ізяслаўя.
  • касцёл Найсявцейшай Панны Марыі XVIІІ ст., збудаваны па фундацыі Антонія Тадэвуша Пшэздзецкага (1718 - 1772), уладара Заслаўскага графства.
  • былы Кальвінскі збор XVI ст., цяпер царква Пераўвасаблення Божага, збудаваны па фундацыі Яна Янавіча Глебавіча ў канцы XVI ст. Лаканічнае готыка-рэнэсанснае аблічча храма фармуецца спалучэннем прастакутнага аднанефнага будынка кафалікона, перакрытага крыжападобнымі шатамі, і 35-мэтровай шасціпаверхневай вежай.
  • гарадзішча “Замэчак” Х ст., умацаванае пасяленне на паўднёва-заходняй ускраіне Заслаўя. Крэпасць была збудаваная ў апошняй чвэрці Х ст. па загадзе Уладзіміра Святаславіча як фарпост паўночна-заходніх межаў ягонай дзяржавы.

Анімацыйная праграма "У госці да Млынара"

Экскурсія пачынаецца са знаёмства з помнікам  мукамольнай вытворчасці -  аўтэнтычным паравым млыном пачатку ХХ ст. Звычайны пераказ тэхналагічнага працэсу памола ператвараецца ў захапляльнае апавяданне, калі гучыць з вуст самога млынара. А вось і ён, абсыпаны мучным пылам, сустракае гасцей, каб паказаць свае уладанні. Побач з млыном размясціўся свіран. І тут мае быць яшчэ адна сустрэча – з цёмнага кутка крэхчучы і войкаючы з'яўляецца Свірнік. Нашы продкі гэтаму міфалагічнаму персанажу давяралі самае галоўнае – захоўваць хлеб. Даведаўшыся пра сакрэты захоўвання зерня і працэс ператварэння яго ў муку, госці напраўляюцца ў хату завозніка. Прыветлівая гаспадыня ўжо падрыхтавала пачастунак: чай з абаранкамі.

У кошт уваходзіць:

  • праезд камфартабельным аўтобусам
  • суправаджэнне на маршруце
  • гарбата / кава
  • анімацыйная праграма
  • аглядная экскурсія па Заслаўі
  • экскурсійнае абслугоўванне ў Этнаграфічным комплексе "Млын"
  • уваходныя квіткі ў Этнаграфічны комплекс "Млын"

Кошт праграмы:

  • дзеці – 52000

Дадатковыя паслугі:

Тэлефануеце і прыходзіце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Моб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ


Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"