Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68


Фестываль сярэднявечнай культуры "Гальшанскі Замак - 2010"


ФОТАГАЛЕРЭЯ


Сёлета міжнародны фэст "Гальшанскі Замак-2010" адзначыў 21 жніўня адразу некалькі дат: 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка, 730-годдзе заснавання саміх Гальшан і 605-годдзе з дня нараджэння Соф'і Гальшанскай (заснавальніцы роду Ягелонаў).

З раніцы ў Гальшаны на адмыслова арганізаваных аўтобусах пачалі з'язджацца гасці з Менска, Гародні і іншых гарадоў.

Госці змаглі ўдосталь нацешыцца ежай і напоямі, купіць сувеніры, але першым чынам убачыць вялікую праграму: касцюмаванае прадстаўленне знакамітых гасцей якія прыехалі на свята да Соф'і Гальшанскай, турнір лучнікаў, пешы рыцарскі турнір, бугурты і конны турнір.

Гледачы таксама маглі, пастраляць з лука, прымерыць даспехі, або проста пакачацца на стозе сена ў лагеры эпохі сярэднявечча. Органы правапарадку паводзілі сябе годна і залішне не турбавалі гасцей Фэсту пакутлівымі праверкамі і мерамі бяспекі, таму людзі пачуваліся на свяце камфортна.

Бліжэй да вечара сучасная адзежа гасцей Фэсту зліліся з гарнітурамі сярэднявечных танцораў пад музыку гуртоў "Старыя Ольса", "Тэстамэнтум Тэррэ", "Расалія", "Келіх Кола", "Гальярда", "Cornucopia", "Літвінтроль".

Кульмінацыяй Фэсту стаў чаруючы выступ фаер-тэатраў "Гістрыён" і "Дэ-Грыза".

Фэст атрымаўся!


Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"