Кіеў:
Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
Пятніца
19:00 – выезд з Мінска
1 дзень (субота)
6:00 – 7:00 – прыбыццё ў Кіеў
7:00 – 8:00 – сняданак
8:30 – 12:30 – аглядная экскурсія па Кіеве. Падчас агляднай экскурсіі па горадзе мы пазнаёмім вас з Кіевам – сталіцай сучаснай Украіны і калыскаю ўсходнеславянскіх дзяржаваў – Беларусі, Украіны і Расіі. Гэта прыгожы горад з шматвекавой гісторыяй і багатай культурай. У тур уваходзіць наведванне Уладзімірскага сабора – найбольш яркага ўзора сакральнага жывапісу канца ХІХ ст., распісаны сусветна вядомымі майстрамі. Вы ўбачыце цудоўныя фрэскі і мазаіку Сафійскага сабора – самага старажытнага на тэрыторыі ўсходнеславянскіх дзяржаў. Ён быў збудаваны на пачатку ХІ ст. у гонар перамогі князя Яраслава Мудрага над плямёнамі печанегаў.
Наступны прыпынак – Андрэеўская царква. Гэта ўзор барочнай архітэктуры XVIII ст., збудаваны паводле чарцяжоў вядомага архітэктара Растрэлі на вяршыні Ўладзімірскай горкі. Андрэеўскі спуск, які пачынаецца ля Андрэеўскай царквы, уразіць вас сваёй непаўторнай атмасферай. Гэтая маленькая вуліца спускаецца ўніз па Ўладзімірскай горцы, патанае ў пышнай зеляніне, і вядзе да маляўнічага Падолу. Дзякуючы шматлікім галерэям і лаўкам сувеніраў гэтая маленькая вуліца з’яўляецца культурным цэнтрам Кіева.
13:00 – 14:00 – абед
14:30 – 15:30 – засяленне ў гатэль "Сатурн"
15:30 – 17:30 – экскурсія па Марыінскім парку. Марыінскі парк – адзін з найстарэйшых і маяўнічых паркаў Кіева. Ён славуты тым, што на ягонай тэрыторыі знаходзіцца Марыінскі палац. Сёння палац – адна з галоўных славутасцяў сталіцы. Парк быў закладзены ў 1874 г. па праекце садавода А.Г. Нядзельскага насупраць галоўнага фасада Царскага палаца, пабудаванага для імператрыцы Марыі Аляксандраўны. Парк займае плошчу каля 10 гектар і спланаваны ў пейзажным, так званым, ангельскім стылі. Утульны, цяністы, са старымі ліпамі, клёнамі і каштанамі. – гэта ўніклаьны помнік паркавага мастацтва
17:30 – 22: 00 – вольны час, самастойнае знаёмства з Кіевам
2 дзень (нядзеля)
8:00 – 9:00 – сняданак
9:00 – 10:00 – высяленне з гатэля
10:00 – 13:00 – наведванне Кіева-Пячэрскай Лаўры. Нацыянальны Кіева-Пячэрскі гісторыка-культурны запаведнік. Манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне ХІ ст. Гэта адзін з найстаражытных кляштароў на тэрыторыі ўсходнеславянскіх дзяржаў. Вы наведаеце падземныя лабірынты пячор манастыра, дзе захоўваюцца муміі манахаў, Музей мікрамініятур і музей “Залатая скарбніца”, дзе ўбачыце багатую калекцыю скіфскага золата і калекцыю іўдзейскіх сакральных срэбраных прадметаў XVIII-XX стст. Запаведнік размешчаны на маляўнічых пагорках, са сматравой пляцоўкі званніцы вы зможаце ўбачыць манастыр і велічныя дняпроўскія схілы
13:00 – 14:00 – абед
15:00 – 18:00 – наведванне гандлёва-выставачнага цэнтра “Глобус”. Адметнасцю ГВЦ “Глобус” ёсць тое, што ён размешчаны ў гістарычным і геаграфічным цэнтры Кіева. Фактычна аб’ект знаходзіцца на нулявым кіламетры сталіцы, прэстыжным дзелавым цэнтры Кіева. Майдан Незалежнасці лічыцца сэрцам Кіева і ўлюбёным месцам кіялян і гасцей сталіцы. ГВЦ “Глобус” – першы ва Ўкраіне гандлёва-выставачны комплекс міжнароднага класа, плошчаю больш за 35 тысяч квадратных метраў, які змяшчае 70 000 наведвальнікаў на дзень.
18:30 – ад’езд у Мінск.
Панядзелак
6:00 – прыезд у Менск
Кошт тура:
- дарослыя - 133$
- дзеці - 128$
Разлік па курсе НБРБ на дзень аплаты
У кошт экскурсіі ўваходзіць:
- пражыванне ў гатэлі "Сатурн" (1-2-месцавыя нумары ў блоках) - 1 ноч
- харчаванне (2 сняданкі + 2 абеды)
- уваходныя квіткі па праграме (тэрыторыя Сафійскага сабора, Кіева-Пячэрскай Лаўры з пячорамі + музэй каштоўнасцяў + музей мікрамініятур)
- экскурсіі па праграме (Кіеў, Сафійскі сабор, Кіева-Пячэрская Лаўра)
- суправаджаючы па маршруце
- экскурсавод па маршруце
- праезд камфартабельным аўтобусам
Дадаткова аплочваецца:
- медыцынская страхоўка - 2 еўра
Тэлефануйце і прыходзьце!
Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Маб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1
ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ