Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68

 

Тэматычная праграма "Каляды ў Заслаўі"


Заканчэнне года – час незвычайны, таямнічы і, безумоўна, вельмі вясёлы, бо надыходзіць Божае Нараджэнне. Паўсюль сустракаюць Новы год, а ў Беларусі пачынаюцца Каляды. На Каляды кожны з нас чакае штосьці незвычайнае – ці падарунак, ці сустрэчу, ці прыгоды, і безумоўна, кожны чакае казку… "Але казкі засталіся толькі ў кніжках", - скажаце Вы і … памыліцеся. Бо трапіць у казку магчыма… Яна чакае вас на тэрыторыі этнаграфічнага комплекса “Млын”, што ў Заслаўі! Калі прыехаць сюды на Каляды, то можна і куццю пакаштаваць, і сустрэцца з патымбаковымі істотамі, і ўбачыць сапраўдных калядоўшчыкаў, і, безумоўна, смачна паесці, добра патанчыць і пайграць у вясёлыя гульні. Адным словам, весела адзначыць Каляды, як тое рабілі нашыя продкі!

Кожнаму з гасцей – калядны падарунак!



ФОТАГАЛЕРЭЯ


У праграме:

Аглядная экскурсія дазволіць вам пазнаёміцца з гісторыяй Заслаўя і наведаць унікальныя аб’екты:

  • гарадзішча “Вал”. Гісторыя гарадзішча “Вал”, вядомага таксама як Заслаўскі замак, пачынаецца на мяжы ХІ – ХІІ стагоддзяў. Кальцавая крэпасць, збудаваная Ўладзімірам Святаславічам, была закінутая, а на тэрыторыі правабярэжнага пасада ўзнеслі новы, мацнейшы дзядзінец Ізяслаўя.
  • касцёл Прасвятой Дзевы Марыі XVIІІ ст., збудаваны па фундацыі Антонія Тадэвуша Пшэздзецкага (1718 - 1772), уладара Заслаўскага графства.
  • былы Кальвінскі збор XVI ст., цяпер царква Пераўвасаблення Божага, збудаваны па фундацыі Яна Янавіча Глебавіча ў канцы XVI ст. Лаканічнае готыка-рэнэсанснае аблічча храма фармуецца спалучэннем прастакутнага аднанефнага будынка кафалікона, перакрытага крыжападобнымі шатамі, і 35-мэтровай шасціпаверхневай вежай.
  • гарадзішча “Замчэчак” Х ст., умацаванае пасяленне на паўднёва-заходняй ускраіне Заслаўя. Крэпасць была збудаваная ў апошняй чвэрці Х ст. па загадзе Уладзіміра Святаславіча як фарпост паўночна-заходніх межаў ягонай дзяржавы.
  • этнаграфічны комплекс “Млын” прадстаўлены помнікамі архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ стст і знаёміць турыстаў з гаспадарча-прамысловымі традыцыямі і саматужнымі адметнасцямі беларускага мястэчка.

Анімацыйная праграма “Каляды ў Заслаўі”:

  • рыцарскія двубоі;
  • старадаўнія і народныя гульні і танцы пад дуду: "Маразуля", "Бранль Пралек", "Друмул Дракуле", "Тотэнтанц", "Ойра", "Удавец", "Явар", "Цяцерка", "Лявоніха", "Падыспань", "Анёл", "Верабей" і інш.
  • рыцарскія конкурсы: “П’яны кат”, “Бой на мягкіх мячах”, “Стральба з лука”, “Надзяванне рыцарскага даспеха”, “Кіданне дзіды”, “Сэрсо”, “Цяжкі меч”, "Сярэднявечныя лыжы";
  • абрад “Калядаванне”;
  • сустрэча са Святым Мікалаем

Батлейка

У XVI ст. Батлейку прыдумалі каталіцкія манахі. На беларускіх землях батлейка прыжылася і ператварылася ў любімую забаву дзяцей і дарослых.

У кошт уваходзіць:

  • праезд камфартабельным аўтобусам;
  • суправаджэнне на маршруце;
  • гарбата / кава;
  • анімацыйная праграма;
  • аглядная экскурсія па Заслаўі;
  • экскурсійнае абслугоўванне ў этнаграфічным комплексе “Млын”

Кошт праграмы:

  • дарослыя – 2.652.000 на групу
  • дзеці – 2.452.000 на групу

Дадаткова аплочваюцца:

  • уваходныя білеты ў этнаграфічны комплекс “Млын”

- дзеці – 1000

- дарослыя – 2700

  • батлейка

- дзеці – 1500

- дарослыя – 3100

Дадатковыя паслугі:

Для арганізатараў груп прадугледжана камісійная ўзнагарода

Тэлефануеце і прыходзіце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Моб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ


Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"