|
||||||||||||
|
Тэматычная экскурсія «У госці да Зюзі Паазерскага» Маршрут: Мінск – Паставы – Мінск Працягласць: 8 г. * Ад сталіцы Пастаўскага Паазер’я – горада Паставы – да сядзібы гасцей аддзяляюць магічныя 7 км. На гэтым шляху ў зімовую казку Вас ужо чакае аповед пра забытыя традыцыі і веры продкаў. * Знаёмства з сядзібай Зюзі Паазерскага пачнецца ад самой брамы, за якой сустрэне гаспадыня-ключніца – цётка Агата. А ўвайшоўшы, вы трапіце ў чароўны свет, дзе вас чакаюць магічныя пераўтварэнні, выкананне жаданняў, гульні, конкурсы і забавы. * Пад шатамі высокіх ялінаў, на прасторах сядзібы паўстала міфалагічная вёска “Зюзева ваколіца”, дзе ў казачных церамках пад саламянымі дахамі хаваюцца прывіды. Доўга ці блізка ісці да сядзібы, ніхто ня ведае. Ведаюць толькі, што не любяць прывіды людзей лянотных і невясёлых. Але шлях гэты няпросты. Бо пераадолець давядзецца тры брамы і тры масты, кожны з якіх – яшчэ адзін крок да чараўніцтва. * Тым, хто шмат шкодзіў на працягу прамінулага года, трэба быць на сцяжыне асабліва асцярожным: ліха пранясецца над галавой Хапун, які толькі і чакае, каб ухапіць шкодніка і зацягнуць у сваёй вялікай торбе за цёмныя лясы, туды, адкуль яшчэ ніхто не вяртаўся… * У вас абавязкова будзе магчымасць загадаць жаданне каля Чароўнага калодзежа, які на ўскраіне Ваколіцы. Галоўнае, каб прывіды не здолелі сапсаваць вашае жаданне, ператварыўшы яго ў прыгожы, але неажыццяўляльны сон. Ад гэтай навалы можна сябе абараніць, абыйшоўшы тройчы вакол Магічнага дрэва і пазваніўшы ў званочак – духі і разбягуцца. * Дарэчы, пазнаёміцца з некаторымі з іх можна ў Галерэі духаў. Праўда, завочна. Але яно і да лепшага. Бо сустрэча з незадобраным і раззлаваным духам яшчэ нікога да дабра не даводзіла.
* Калі вы захацелі есці – вам у карчму. Тут можна пагрэцца, перакусіць і – чаго грэх утойваць – выпіць. А калі не жадаеце – можаце проста пасядзець, адпачыць на шырокіх драўляных лавах. Бо карчма заўжды гасцінна разнасцежвае дзверы для ўсіх гасцей, з якой бы мэтай яны сюды ні прыйшлі. * Сувеніры, набытыя на кірмашы “Паазерскія забаўкі” з рук майстроў, яшчэ доўга будуць нагадваць аб дзівосным часе, прабаўленым у казцы. * І галоўнае: вас чакае тэатралізаваная дзея! * І нарэшце найгалоўнейшае! Зюзя Паазерскі прыдбаў уласнае жытло! Цяпер ён не туліцца пад ляснымі карчамі, а адпачывае ва ўласных пакоях! Вы калі-небудзь бачылі, на чым спачывае ўладар сцюжаў і халадоў? На чым ён сядзіць? З чаго есьць салёныя снежкі? Не?! Вы маеце цудоўную магчымасць зазірнуць адным вокам у Зюзевы пакоі і ўбачыць усё гэта!!! * На заканчэнне праграмы святкавання вас чакае прыемны сюрпрыз: “Салют станоўчых эмоцый”. Яркія вогненныя сполахі маляўнічага феерверка ў небе, якія захопліваюць і дарослых, і дзяцей, яшчэ доўга будуць прыгадвацца як чароўны казачны сон…
К уошт уваходзіць:
За дадатковую плату:
Кошт праграмы:
Правядзенне праграм:
Для арганізатараў груп прадугледжана камісійная ўзнагарода Тэлефануеце і прыходзіце! Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
|
экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім
ФОТОХУДОЖНИК Олег Белоусов
РЕТРО-ОБЩЕСТВО"Наша Победа" | ||||||||||
|
|
||||||||||||
|
| ||||||||||||