Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68



Валынь:

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ


ФОТАГАЛЕРЭЯ


Валынь - адна з найстарэйшых земляў Кіеўскай Русі, якая да нашых дзён захавала архітэктурныя помнікі тых далёкіх дзён. Аб цікавым і насычаным мінулым гэтага краю распавядаюць старажытныя літаратурныя творы: "Аповесць мінулых часоў", "Слова аб палку Ігараве", "Галіцка-Валынскі летапіс".

Пятніца

19.00 - выезд з Менска

1 дзень (субота)

6.00-7.00  - прыбыццё ў Луцк

7.00-8.00 - засяленне ў гасцініцу-хостэл

8.00-9.00 - сняданак

10.30-12.00 - аглядная пешаходная экскурсія па Ўладзіміру-Валынскаму - гораду, заснаванаму князем Уладзімірам Святаслававічам у 988 г. Агляд Свята-Успенскага сабора ХІІ ст., закладзенага Раманам Мсціслававічам,  заснавальнікам Галіцка-Валынскага княства, Васільеўскай царквы XIII-XIV стст., якая не мае аналогаў у сусветнай архітэктуры, Мікалаеўскай царквы XVIII ст., Княжай алеі з помнікамі Уладзіміру Вялікаму і іншым кіеўскім князям.

12.30-13.30 - аглядная экскурсія па в. Зімовая - наведванне Свята-Успенскага жаночага кляштара, які  называюць Святагорскім, бо размешчаны ён на Святой гары. Старажытныя летапісы кажуць, што заснаваны быў кляштар у 1001 г.  хрысціцелем Русі князем Уладзімірам. У 1006 г. князь прыбыў на асвяшчэнне Зімненскага  кляштара і падараваў манахам цудатворны абраз Божай Маці, якая вылекавала яго ад слепаты. Цудатворныя ўласцівасці, якія прыпісваюцца абразу, падцвярджаліся і ў нашыя дні.

15.00-16.00 - абед у рэстарацыі "Карона Вітаўта"

16.00-18.30 - экскурсія па тэрыторыі Луцкага  гісторыка-культурнага запаведніка "Стары Луцк". Ад сярэднявечнага горада да нашых дзён захаваліся шматлікія помнікі архітэктуры - сведкі яго слаўнага гістарычнага мінулага - замак Любарта, Свята-Траецкі кафедральны сабор (1752-55 гг.), Свята-Пакроўская царква (XV ст.), Кафедральны касцёл Пятра і Паўла (1606-1610 гг.), сінагога (XIV ст.), кляштар бернардынаў (XVII ст.), кляштар васіліян (1627 г.), кляштар шарытак (XVIII-XIX ст.).

18.30-22.00 - вольны час, самастойнае знаёмства з Луцкам.

2 дзень (нядзеля)

8.30-10.00 - сняданак і высяленне з гасцініцы-хостэла

11.00-13.00 - экскурсія па гісторыка-мемарыяльным запаведніку "Поле Берасцецкай бітвы". Берасцецкая бітва адбывалася з 28 па 30 чэрвеня 1651 г., паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам караля Яна Казіміра з аднаго боку, і казацка-крымскімі войскамі пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага; гэта адна з самых вялікіх бітваў XVII ст., у ёй прынялі ўдзел каля 400000 чалавек.

14.00-15.00 - абед

15.00-17.00 - экскурсія па гісторыка-культурным запаведніку ў Дубна (горад, дзе развіваліся падзеі аповесці М. Гогаля "Тарас Бульба".), які аб'яднаў у сабе 29 выбітных помнікаў, якія ілюструюць гісторыю XV-XX стст.: непрыступны Дубенскізамак (XV ст.), Луцкая вежа (XVI ст.), касцёл кляштара бернардынаў (XVII ст.), Спаская царква (XVIII ст.), драўляная Георгіеўская царква (XVIII ст.) і іншыя ўнікальныя помнікі архітэктуры.

17.00-19.00 - вольны час, самастойнае знаёмства з Дубна.

19.30 - ад'езд у Менск

Панядзелак

6.00-7.00 - прыезд у Менск

Кошт тура:

  • дарослыя - 145$
  • дзеці - 140$

Разлік па курсе НБРБ на дзень аплаты

У кошт экскурсіі ўваходзіць:

  • пражыванне ў гасцініцы-хостэлі (2-мясцовыя нумары блочнага тыпу) - 1 ноч
  • харчаванне (2 сняданкі + 2 абеды)
  • уваходныя квіткі па праграме
  • экскурсіі па праграме
  • суправаджаючы па маршруце
  • экскурсавод па маршруце
  • праезд камфартабельным аўтобусам

Дадаткова аплачваецца:

  • медыцынская страхоўка

Тэлефануйце і прыходзьце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68

Маб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ

 

Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"