Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68



Анімацыйная экскурсія: “Шляхамі Напалеона”

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ

Маршрут: Лагойск - Барысаў – Новая Вёска

Адлегласць: 200 км.

Працягласць: 8 г.


ФОТАГАЛЕРЭЯ


Нягледзячы на тое, што гісторыя не захавала інфармацыі пра тое, ці быў Напалеон у Лагойску, але дакладна вядома, што дзякуючы намаганням Тышкевічаў быў арганізаваны збор дакументальных матэрыялаў датычных падзеяў вайны 1812 г. Асновай гэтай калекцыі (у музеі старажытнасцяў, што ў Вільні) сталі дакументы связаныя з вайной 1812 г., сярод дакументаў варта адзначыць каштоўны фамільны архіў Сапегаў, які перадала ў музей гродзенская палата дзяржаўнай маёмасці. Адкрыццю у 1856 г. Віленскага музея старажытнасцяў, папярэднічала заснаванне першага на Беларусі гістарычнага музея старажытнасцяў, які быў адчынены для шырокай публікі ў радавым маёнтку ў Лагойску ў 1842 годзе. Да цяперашняга часу толькі часткова захаваліся фрагменты левага крыла Лагойскага палаца Тышкевічаў і мы можам ацаніць яго прыгажосць толькі дзякуючы некалькім малюнкам Напалеона Орды і некалькім фатаздымкам. У лепшым стане знаходзіцца парк, закладзены адначасова з палацам, які складаў частку архітэктурнага ансамбля Лагойскага маёнтка Тышкевічаў, і які да цяперашняга часу застаецца адной з славутасцяў Лагойска. Лагойскі музей старажытнасцяў займаў тры залы палаца. Варта засяродзіць увагу на апісанні этнографам П. М. Шпілеўскім Лагойскага музея старажытнасцяў: “У цяперашні час кніг налічваецца да 3000 тамоў выбраных сачыненняў, больш на польскай і французскай мовах, з якіх каля 500 старажытных... медалёў і манет захоўваецца 1140 штук... царкоўны крыж часоў Сігізмунда І, два старых мяча з пазалочанымі выявамі Стэфана Баторыя, сцяг, адабраны ў шведаў Стэфанам Чарнецкім і шабля Пятра Вялікага… 200 карцін італьянскага жывапісу… 48 копіяў барэльефаў грэцкага Пантэнона… 220 гравіраваных медных бляхаў літоўскай вытворчасці XVII стагоддзя... сабранне старажытных этрускіх вазаў з ліку знойдзеных у Пампеі і Геркуланоме.” Музеі братоў Канстанціна і Яўстафія Тышкевіча пакінулі значны след у развіцці археалогіі, этнаграфіі, гісторыяграфіі і мастацтва Беларусі. Браты Тышкевічы былі ганаровымі членамі Акадэміі навук у Пецярбурзе, Акадэміі навук у Швецыі, Інстытута археалогіі ў Лондане, шматлікіх айчынных і замежных навуковых таварыстваў.

Далей наш шлях ідзе ў горад Барысаў, які захоўвае шмат таямніц датычных вайны 1812 г. Паводле археалагічных даследаванняў, горад Барысаў быў закладзены у пачатку XII ст. полацкім князем Барысам Усяславічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася на левым беразе р. Бярэзіна. У XIII-XIVcтст. тут быў пабудаваны замак. Мы наведаем месца дзе адбылася вядомая ўсім “Бітва на Бярэзіне”. Вайна памiж французамi i рускiмi падыходзiла да заканчэння, войскi Напалеона адступалi да Вiльнi. У час пераправы, якая была арганiзавана каля вёскi Студзёнка, што за 15 кiламетраў ад Барысава, уверх па цячэннi Бярэзiны, iмператар Францыi страцiў каля паловы сваёй раней непераможнай армii. А пачалася яна з загада Напалеона І утрымлiваць Барысаў i пачаць узвядзенне пераправы каля вёскi Студзёнка. 27 лiстапада войскi Вiтгенштэйна i атрады групоўкi Кутузава акружылi i прымусiлi здацца дывiзiю генерала Патруно, у гэты ж дзень на правы бераг пераправiўся Напалеон разам са сваёй легендарнай старой гвардыяй, якую iмператар паважаў i якой ганарыўся больш за iншых. 28 лiстапада воiны працiўнiка, якiя ўжо знаходзiлiся на правым беразе адбiлi атаку наступаючых войскаў Чычагава. У той жа час на левым баку французскiя войскi маршала Вiктора, якiя яшчэ не пераправiлiся цераз Бярэзiну, былi атакаваны рускiмi. У вынiку французы, церпячы страты, перайшлi раку ноччу, а 29 лiстапада па загаду Напалеона масты былi спаленыя. Каля Барысава засталiся абозы i, паводле розных звестак, каля 35-40 тысяч французаў. Большасць з iх патанула цi трапiла ў палон. Рускiя страцiлi 6-8 тыс. чалавек. Бiтва на Бярэзiне засталася ў гiсторыi як адзiн з галоўных этапаў разгрому французскай армii. Дарэчы, i па сёння не сцiхаюць чуткi аб скарбе Напалеона, якi ён пакiнуў у рацэ ў час адступлення.

Завяршыцца экскурсія ў Новай Вёсцы выступам уланаў на конях, якія прадэманструюць вам свой спрыт і майстэрства. Вы пабачыце, як выглядае сапраўдны жаўнер 1812 г. які здольны выхопліваць з зямлі шаблю, секчы “ворагаў” пад час галопу, уздымаць пікай хустку і прарабляць іншыя конныя трукі!

Кошт экскурсіі:

  • дарослыя - 106000
  • дзеці - 96000

У кошт уваходзіць:

  • праезд камфартабельным аўтобусам
  • экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
  • кава / гарбата
  • анімацыйная праграма

За дадатковую плату:

  • абед

Тэлефануеце і прыходзіце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Моб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ

Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"