|
||||||||||||
|
Тэматычная праграма “Рыцарскі падворак” у Бянюнах
Мінулі стагоддзі, а разам з імі эпоха рыцараў, аднак дух рыцарства жыве ў кожным з нас, проста сёння ён прыглушаны гарадской мітуснёй і процьмай неадкладных спраў. Але нягледзячы на гэта, ў Вас ёсць магчымасць трапіць у атмасферу загадкавага, высакароднага і таямнічага Сярэднявечча ў шляхецкім фальварку Карчэўскіх, што ў Бянюнах. На падворку фальварка музыкі і акторы з радасцю прадэманструюць Вам сваё майстэрства. Рыцары падзеляцца сваімі сакрэтамі баўлення часу. Іх жыццё складалася не толькі з ваенных паходаў: так на рыцарскім падворку ў любую пару года старэйшыя і больш вопытныя рыцары навучалі маладых як абыходзіцца з дзідай, мячом, булавой, лукам і арбалетам. А самае галоўнае, Вы не будзеце баковым назіральнікам, вам прапануюць разам развучыць старадаўнія танцы пад чароўныя гукі дуды і паўдзельнічаць у сярэднявечных рыцарскіх забавах…
У праграме: Івянец
Валожын
Вішнева
Шляхецкі фальварак Карчэўскіх (Бянюны)
У кошт уваходзіць:
За дадатковую плату:
Для арганізатараў груп прадугледжана камісійная ўзнагарода Тэлефануеце і прыходзіце! Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE MicrosoftInternetExplorer4
Гальшаны Мястэчка слаўнае не толькі замкам які быў збудаваны па загадзе Паўла Сапегі ў XVII ст., але і касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і кляштаром францысканаў XVII ст. “... Павал Сапега будаваў касцёл і кляштар. І пажадаў каб будаўніцтва было скончана 6 жніўня 1618 г. Калі не справяцца – няхай крыўдуюць на сябе. Заспяшаліся майстры, але раптам адна са сцен абвальваецца. Зноў яе адбудавалі і зноў яна абвалілася. Перапалоханыя майстры, параіўшыся, вырашылі: патрэбная патаемная ахвяра. А будзе ёй тая з жонак, якая першая прынясе мужу полудзень. Вельмі хваляваўся малады камешчык і прадчуванне не падманула яго...” Яго маладую жонку замуравалі ў кляштарную сцяну. 3 таго часу шмат разоў перабудоўваліся і замак, і касцёл, і царква, а манастыр стаіць. Колькі гадоў таму пры ачышчэнні склепаў, з-пад кладкі кляштарнай сцяны быў выцягнуты шкілет. У той жа дзень па ўсёй сцяне манастыра пайшла вялікая расколіна. “Гэта толькі паданне” - кажуць некаторыя, але Белая Дама існуе і зараз. І доказам гэтага з'яўляецца мноства выпадкаў, калі яна з'яўлялася да начаваўшых у пакоі кляштара людзей. Але не кожнаму шанцуе ўбачыць гэты цуд. Белая Дама сама абірае сабе ахвяру. Аб чым яна хоча нам распавесці, на што паскардзіцца?.. А можа мы самі не хочам яе пачуць і зразумець? Таму і не знаходзіць яе змучаная душа спакою...
Сядзіба Карчэўскіх (Бянюны) З пісьмовых крыніцаў вядома, што сядзіба ў Бянюнах існавала з пачатку XVI ст. Тады гэта было ўладанне татарскага роду Фурсаў. На працягу XVI-XVIII стст. сядзіба часта змяняла ўладальнікаў. І вось у 1809 г. сядзібу з зямельнымі ўладаннямі плошчай 316 дзесяцін купляе Юзэф Карчэўскі герба "Самсон" (1781-1835 гг.). У 1812 г. падчас напалеонаўскай вайны старая сядзіба згарэла. Пасля вайны Юзэф Карчэўскі пачаў будаўніцтва новага двара. Па плане гаспадара ўвесь двор павінен быў мець форму кароткай падковы. Але план быў рэалізаваны не цалкам. Чаму? Існуе дзве версіі. Па адной з іх перашкодзіла паўстанне 1831 г., у якім Юзэф прыняў актыўны ўдзел. Пасля паўстання Юзэф на нейкі час трапляе пад падазрэнне расейскіх уладаў. Па другой версіі Карчэўскі быў літаральна зламаны весткай аб смерці ў Рыме свайго сына Юльяна, які атрымліваў тамака адукацыя. Гэта здарылася ў 1833 г. Так або інакш, але быў пабудаваны толькі галоўны прастакутны корпус і частка правага крыла. Зараз на аб'екце працягваюцца працы па аднаўленні і рамонце, але не гледзячы на гэта, мы імкнемся максімальна праўдападобна перадаць атмасферу шляхецкага двара, якая раней панавала ў старадаўнім маёнтку.
У праграме:
Крэва
Баруны
Гальшаны
Сядзіба Карчэўскіх (Бянюны) |
экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім
ФОТОХУДОЖНИК Олег Белоусов
РЕТРО-ОБЩЕСТВО"Наша Победа" | ||||||||||
|
|
||||||||||||
|
| ||||||||||||