Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68


Праект "Гальшанскі замак"  - 2009:


Фестываль “Гальшанскі замак”
3 кастрычніка 2009 г.

Ужо зранку на фестывалі працавалі гандлёвыя кропкі, ўзводзіліся рыцарскія шатры, гучала музыка і прыязджалі аўтобусы з турыстамі. Фестываль “Гальшанскі замак” распачаўся шэсцем ўдзельнікаў ў сярэднявечных строях ад уваходу на тэрыторыю да галоўнай сцэны фэста. Пад гукі ўрачыстага старадаўняга марша ў нішы другога паверха замкавага палаца з’явіліся постаці ў строях ХVІ стагоддзя – заснавальнікі Ягелонскай дынастыі кароль Ягайла і каралева Соф’я Гальшанская. Яны прывіталі гасцей і ўдзельнікаў і абвясцілі заснаванне штогадовага фестываля пад сценамі Гальшанскага замка. Асноўнай падзеяй фестываля ў 2009 г. было 10-годдзе творчай дзейнасці гурта “Стары Ольса”.

Урачыстая частка ўключала вітальныя словы арганізатараў фэста – кіраўніка Ашмянскага райвыканкама Ю. Адамчыка, дырэктара агенцтва “Гісторыя-Тур” А. Кушнера, кіраўніка гурта “Стары Ольса” З. Сасноўскага.

Вялікі дзённы блок складаўся з рыцарскіх забаваў і атракцыёнаў, катання на конях, працы восеньскага кірмаша і вялікага канцэрта мастацкай самадзейнасці. Каля тэрыторыі Гальшанскага замка быў арганізаваны паркінг. Сярод гасцей урачыстасці былі прадзюсары, журналісты, афіцыйныя асобы, мастакі і музыкі. У прыгожым доме культуры мястэчка Гальшаны адбылася Прэс-канферэнцыя.

Наступнай часткай фестываля быў канцэрт сярэднявечнай музыкі, дзе ўдзельнічалі гурты “Тэстаментум Тэррэ” і “Келіх кола”. Гэты канцэрт праходзіў ужо ў паўзмроку. Так як сцэна стаяла непасрэдна пад сценамі Гальшанскага замку, то яго абрысы, падсвечаныя сцэнічнай апаратурай, утваралі незабыўнае ўражанне паглыблення ў старасвеччыну.

Неўзабаве пачаўся вялікі юбілейны канцэрт гурта “Стары Ольса”. Усе госці фестываля падцягнуліся да сцэны і вельмі эмацыйна віталі кожны твор старадаўняй беларускай музыкі ў выкананні юбіляраў. На сцэну выносілі кветкі, з віншаваннямі выходзілі дзеячы мастацтва і вядомыя людзі. Сярод якіх мастак Алесь Пушкін, гаспадары рэстарацыі “Камяніца” і інш.

Заканчэннем фестывальнага дня стала прыгожае фаер-шоў.

У наступным 2010 г. унікальны юбілей – 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка. Таму фестываль “Гальшанскі замак” у 2010 г. будзе прысвечаны гэтаму юбілею і адбудзецца з яшчэ большым размахам. Акрамя таго, у наступным годзе чакаюцца такія юбілеі, як 600 гадоў Грунвальдскай бітвы, 605 гадоў з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай і 730 гадоў заснавання Гальшанаў!

Адзначым юбілеі сваёй Айчыны разам! Сардэчна запрашаем!

 





АДКРЫЦЦЁ



ДЗЕНЬ



ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ



КАНЦЭРТ



СТАРЫ ОЛЬСА



ЗАМАК




Наша рассылка

Экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТАМАСТАК
Алег Белавусаў


РЭТРА-ТАВАРЫСТВА
"Наша Перамога"