Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68


Карчэўскія і герб "Самсон":


Родапачынальнікам роду Карчэўскіх герба "Самсон" з'яўляецца Міхал Карчэўскі з Карчова, што ў Познаньскім ваяводстве Польшчы.

Ён быў жанаты на Кацярыне Ацэскай, сваячцы канцлера кароннага, якая нарадзіла яму сына Мельхіёра. Мельхіёр набыў сабе вядомасць праз сваё супрацьстаянне з маршалкам Літоўскім Крыштофам-Мікалаем Дарагастайскім (1562 - 1616 гг.) - маршалак з 1597 г. Мельхіёр быў жанаты на Дароце Раткоўскай. Яна нарадзіла яму трох дачок і трох сыноў: Яна, Аляксандра і Ўладзіслава.

Пасля смерці Дароты, Мельхіёр ажаніўся з Гнушынскай, якая нарадзіла яму сына Марціна. Толькі ён стаўся прадаўжальнікам роду Карчэўскіх. Марцін быў двойчы жанаты: першы раз з Панінскай, а другі раз - з Тарчэўскай. Тры яго сыны - Пётр, Данііл і Аляксандр - працягнулі далей род Карчэўскіх герба "Самсон".

У XVII ст. Карчэўскія жылі на тэрыторыі ВКЛ і Каралеўства Польскага.

Карчэўскія мелі некалькі гербаў: "Ясенчык", "Самсон", "Магіла", "Наленч" і ўласны герб "Карчэўскі", дадзены ім у 1579 г. у Полацку Каралём Польскім і Вялікім Князем Літоўскім Стэфанам Баторыем. Да пачатку XIX ст. на тэрыторыі цяперашняй Беларусі засталіся Карчэўскія гербаў "Ясенчык" і "Самсон".

Герб "Самсон" - упершыню згаданы ў кнізе Яна Длугаша "Кляйноты" у другой палове XVI ст. Прычым польскі складальнік гербоўнікаў Папроцкі лічыў, што дадзены герб прыйшоў з Літвы, але спасылак, якія пацвярджаюць гэтае сцверджэнне, не пакінуў. Іншы назоў гэтага герба ў польскай геральдыцы было "Ватта".

Апісанне герба: на блакітным фоне залаты муж, які раздзірае пашчу залатому льву. Герб "Самсон" гэтак жа мелі: Бяліцкія, Блянцкія, Яблонскія, Ярамірскія, Какалеўскія, Касіцкія, Лаецкія, Асоўскія, Ражноўскія.



Герб Ясеньчык



Герб Самсон



Герб Магіла



Герб Наленч



Герб Порай












Наша рассылка

Экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТАМАСТАК
Алег Белавусаў


РЭТРА-ТАВАРЫСТВА
"Наша Перамога"